Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан і гасцей горада прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб’яднання «БРСМ».
Мерапрыемства стартуе 1 жніўня і будзе праходзіць штодня з 15.00 да 18.00 у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”».
Па словах арганізатараў, у магазіне патэнцыйных удзельнікаў дабрачыннай акцыі будуць сустракаць валанцёры БРСМ «Добрае Сэрца». Яны прапануюць наведвальнікам гандлёвага аб’екта далучыцца да праекта маладзёжнай арганізацыі, раскажуць аб адрасатах дабрачыннай акцыі – навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Бялыніцкая дапаможная школа-інтэрнат».
Усе жадаючыя дапамагчы выхаванцам інтэрната змогуць да 26 жніўня накіраваць канцылярскія тавары і школьныя прыналежнасці ва ўсталяваную валанцёрамі «Скарбонку Добрых Сэрцаў».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 09:46
«Адзін аднаму падтрымка і апора». Конкурс студэнцкіх сем'яў «Шчаслівыя разам» стартаваў у Магілёве
16.05.2024 - 15:57
Абласны тур рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні пройдзе ў Магілёве 18 мая
16.05.2024 - 11:41