У кансалідаваны бюджэт Магілёўшчыны за 1 паўгоддзе ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі паступіла Br464,4 млн. На іх долю прыпадае 60,8% агульных уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь.
Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br230,3 млн. (30,2%), індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі Br40,7 млн. (5,3%), фізічныя асобы – Br28,1 млн. (3,7%).
Агульныя паступленні ў бюджэт вобласці склалі Br 763,5 млн.
Дарэчы, па стане на 1 ліпеня ў Магілёўскай вобласці лічыцца 636,8 тыс. дзеючых плацельшчыкаў, у тым ліку 13,1 тыс. арганізацый недзяржаўнага сектара, 2,4 тыс. арганізацый дзяржаўнага сектара, 26,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 594,7 тыс. фізічных асоб.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52