Да ўдзелу ў фестывалі «Беларусь – гэта мы!» запрашаюць людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія пражываюць, навучаюцца або працуюць у Магілёўскім раёне, а таксама моладзевыя творчыя самадзейныя калектывы. Свае таленты маладыя землякі змогуць праявіць у пяці намінацыях: «Вакал», «Харэаграфія», «Аратарскае майстэрства», «Фатаграфія», «Жывапіс і творчасць».
– Дапускаюцца як сольныя выступленні ўдзельнікаў, так і ў складзе творчых калектываў. Тэма выступленняў – любоў да Радзімы. Фестываль прымеркаваны да святкавання Дня народнага адзінства і праводзіцца з мэтай грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення, выяўлення і падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі, – падкрэслілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама.
Па выніках фестывалю будуць вызначаны пераможцы ў кожнай з намінацый, іх узнагародзяць дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Арганізатарамі выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама і Магілёўскі раённы камітэт ГА «БРСМ».
А пройдзе фестываль 15 верасня ў аграгарадку Буйнічы, у будынку Магілёўскай раённай дзіцячай школы мастацтваў імя Леаніда Іванова. Заяўкі на ўдзел у ім жадаючыя могуць падаць не пазней за 13 верасня на электронную пошту konkurs@mogrik.gov.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2024 - 16:09
20 мая в Могилеве состоится гала-концерт и награждение участников конкурса «Арт-шанс»
16.05.2024 - 10:56
16.05.2024 - 09:49
15.05.2024 - 17:12
15.05.2024 - 16:59
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 18 мая