Магілёўскі абласны тэатр лялек рыхтуе прэм’еру «Магіла льва» па матывах народных паданняў і паэме Янкі Купалы. Прэм’ера спектакля новага сезона запланавана на 29 лістапада. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля пра народнага героя Машэку выступіла Марыя Гуцава, для яе прэм’ера стане першым праектам на магілёўскай сцэне. «Я родам не з Магілёва, таму спектакль стане своеасаблівым знаёмствам з гэтай зямлёй, – пераканана Марыя Гуцава. – Работа будзе цікавая і карэнным жыхарам, якія, упэўнена, даведаюцца шмат новага з гісторыі горада: якія людзі тут жылі, чым займаліся, пра што марылі і як любілі. У першую чаргу гэта будзе спектакль пра чалавека і для людзей».
Прэм’ера будзе напоўнена глыбокім філасофскім сэнсам. Яна прапануе гледачу адказаць на пытанні: хто мы і куды цяпер ідзём, ці ведаем і ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? «Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў, якія захавалі шмат цікавага. Напрыклад, паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшанага ў адносінах да несправядлівасці льва. Пасля смерці героя яго высокую магілу ў народзе сталі называць «магілай льва». Затым на гэтым месцы вырас горад, які цяпер носіць назву Магілёў», – дадалі ў тэатры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»