Штогод 1 кастрычніка ў краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей. У Магілёўскай вобласці ў межах абласной дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» актывізуюць працу, накіраваную на падтрымку старэйшага пакалення.
У Магілёўскім абласным камітэце БРСМ з 26 верасня працуе гарачая лінія для пажылых людзей.
Заяўку можна пакінуць па нумарах тэлефонаў: 8 (0222) 76-70-49, 8 (0222) 76-67-14. Валанцёры БРСМ гатовы аказаць дапамогу ў дастаўцы прадуктаў харчавання, медыкаментаў на дом, працы па гаспадарцы і дома, добраўпарадкаванні прыдамавых участкаў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям.
Такія мерапрыемствы пройдуць у кожным раёне Магілёўскай вобласці.
Арганізатары дабрачыннай акцыі расказалі:
– Сёння ў рэгіёне налічваецца 386 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Дапамогу пажылым людзям аказваюць 3965 валанцёраў з 296атрадаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.11.2025 - 09:53
04.11.2025 - 09:34
Дні адчыненых дзвярэй будуць праходзіць у Магілёўскім інстытуце МУС кожную суботу лістапада
04.11.2025 - 08:59
Саўмін зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм на будучую пяцігодку
03.11.2025 - 12:02
03.11.2025 - 09:18
У Беларусі зацвердзілі пералік дзяржаўных праграм на 2026-2030 гады