У Бялыніцкай ЦРБ увялі ў эксплуатацыю новы газіфікатар, пра што паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, пандэмія COVID-19 паказала, што кісларод неабходны для правядзення лячэння. «Сёння мы ўстанавілі дарагое сучаснае спецыялізаванае абсталяванне, якое дазволіць урачу дапамагчы пацыенту жыць», – сказаў ён.
Галоўны урач бальніцы Павел Манько адзначыў, што новы газіфікатар быў вельмі неабходны. Праведзены рамонт тэрыторыі і неабходных памяшканняў, зроблена разводка кіслароду па ўсіх палатах, маніпуляцыйным і аперацыйным аддзяленнях. «У бальніцы ўстаноўлена 95 кіслародных кропак, дадаткова ўкаранёны ў працу 7 кантрольна-размеркавальных прылад. Усё гэта дазваляе мець 1–1,5-месячны запас кіслароду. А старая балонная кіслародная станцыя будзе рэзервовай», – сказаў ён.
Бялыніцкая ЦРБ уяўляе сабой стацыянар на 136 ложкаў. Тут створаны міжраённыя хірургічнае і акушэрска-гінекалагічнае аддзяленні, у тым ліку для пацыентаў Круглянскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.09.2025 - 12:55
Планы па мадэрнізацыі. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведаў з працоўным візітам Бабруйскі завод ККД
10.09.2025 - 10:54
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1255 тыс. тон збожжа
10.09.2025 - 09:19
Дэкаратыўныя агароды і садоўніцтва і ландшафтны дызайн. У БДСГА 13 верасня пройдзе тэматычны форум
09.09.2025 - 16:51
Дыялог улады і насельніцтва. Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Бабруйску
08.09.2025 - 10:15