Сёлета ў лясгасах Магілёўскай вобласці адзначаецца рост попыту на дровы: за 8 месяцаў гэтага года ўжо рэалізавана амаль 137 тыс. куб. м. Пра гэта карэспандэнту расказалі ў Магілёўскім ДВЛГА.
«За 8 месяцаў бягучага года мы рэалізавалі каля 137 тыс. куб. м дроў насельніцтву рэгіёна. У мінулым годзе за такі ж перыяд было рэалізавана каля 102 тыс. куб. м, працягваем рэалізацыю дроў і арганізацыям ЖКГ – на сённяшні дзень рэалізавана больш за 280 тыс. куб. м», – адзначылі спецыялісты.
Пастаўляюць дровы і гартапам вобласці: для іх за бягучы перыяд гэтага года рэалізавана амаль 70 тыс. куб. м дроў.
Набыць дровы можна ў любым лясніцтве Магілёўскай вобласці. Прадумана некалькі варыянтаў для пакупкі драўлянага паліва. Непасрэдна ў лясніцтве – кошт за кубаметр тут вар’іруецца ад Br8 да Br10. Купіць дровы можна і на прамысловым складзе, тут кошт складае Br15–20 за 1 куб. м. Ёсць варыянт і дастаўкі дроў на дом – кошт кубаметра складае ад Br30 да Br35.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44