Адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, пройдзе ў Магілёве з 24 кастрычніка па 20 лістапада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 6 гадоў да 31 года ўключна. Праходзіць творчае спаборніцтва будзе ў некалькіх намінацыях: аўтарская паэзія, мастацкае слова, тэатральная пастаноўка, малюнкі, відэаролік. Узроставыя крытэрыі ў намінацыях дзеляцца на дзяцей (6–11 гадоў), падлеткаў (12–18 гадоў) і моладзь (18‑31 год).
Праходзіць конкурс будзе ў дыстанцыйным і вочным фармаце. Заяўкі на ўдзел і матэрыялы трэба падаць арганізатарам не пазней за 10 лістапада. Пасля гэтага журы абярэ найлепшыя працы. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 21 лістапада.
Арганізатарамі адкрытага конкурсу выступілі Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва і аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»