Спаборніцтвы па варкаўце сярод моладзі «Street workout battles» пройдуць 23 кастрычніка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У турніры могуць прыняць удзел дзяўчаты і юнакі не маладзейшыя за 18 гадоў. Ім прапануюць выпрабаваць сілы ў некалькіх дысцыплінах: фрыстайл-батл, стронг-батл, дваябор’і для дзяўчат. Так, у першым спаборніцтве ўдзельнікі выступяць адзін на адзін, у другім – парамі з выкананнем аднолькавых сэтаў, у трэцім прадэманструюць здольнасці адразу па двух напрамках – падцягванне на перакладзіне зваротным хватам і адцісканняў ад падлогі.
Па словах арганізатараў, спаборніцтвы спрыяюць прыцягненню моладзі да заняткаў фізкультурай і спортам, папулярызацыі актыўнага ладу жыцця, а таксама здароваму спаборнаму духу. Удзельнікі і каманды, якія занялі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны медалямі, дыпломамі і падарункамі.
Мерапрыемства пройдзе на спартыўнай пляцоўцы Магілёўскай гарадской гімназіі № 1. Пачатак турніру – а 13.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13