Для ўдзелу ў конкурсах юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022» экспертная камісія ўжо адабрала 32 фільмы 8 краін у конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці і 48 фільмаў 20 краін у конкурс анімацыйных фільмаў. Усяго на фестываль было заяўлена 174 фільмы з 44 краін свету.
Засядала экспертная камісія ў рэжыме відэаканферэнцыі. Праца па адборы фільмаў у конкурсы фестывалю на два дні аб’яднала прафесіяналаў трох краін: кінакрытыка Паўла Шведава з Расіі, рэжысёра Ірыну Тарасаву з Беларусі і рэжысёра Дыліпа Т.П. з Індыі.
Як заявіў старшыня камісіі Павел Шведаў, у конкурсы прайшлі найлепшыя.
Пройдзе яшчэ трохі часу – і стане вядома, хто ж у выніку конкурсных спаборніцтваў будзе ўзнагароджаны дыпломамі і хрустальнымі алоўкамі «Анімаёўкі-2022». Сачыце за навінамі фестывалю на сайце Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33
03.10.2025 - 10:06
Прадуманы сюжэт і эмацыйная насычанасць: у Магілёве адкрылася выстава мастачкі Веры Юрковай
03.10.2025 - 09:14
26.09.2025 - 18:10