Роставыя «мульцяшныя» лялькі, прыязныя мімы, вясёлы аркестр, гульнявая праграма і ганаровыя госці – у Магілёве адкрыўся XXV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022».
– Традыцыйна напярэдадні святкавання Міжнароднага дня анімацыі Магілёўшчына сустракае стваральнікаў мультфільмаў на міжнародным анімацыйным фестывалі «Анімаёўка» – значнай культурнай падзеі не толькі для жыхароў рэгіёна, але і для ўсёй нашай краіны, – прывітальны адрас ад міністра культуры Анатоля Маркевіча зачытаў яго намеснік Сяргей Саракач. – Захаванне добрай традыцыі на працягу 25 гадоў – верная прымета важнасці і запатрабаванасці аніматараў сёння. Наш фестываль – адна з нямногіх кінападзей, прысвечаных дзіўнаму свету мультыплікацыі, яго творчым поспехам, сяброўскаму супрацоўніцтву, любові да справы і жаданню несці новае і прыгожае. «Анімаёўка» не толькі дэманструе асноўныя напрамкі сучаснай анімацыі, але і дапамагае зразумець жыццё, культуру і менталітэт іншых краін..
Дзякуючы фестывалю дзеці на беларускай, магілёўскай зямлі аб’ядноўваюць розныя краіны і кантыненты, падкрэсліў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
– Дваццаць пятым разам да нас прыйшла «Анімаёўка», расквечаная сцягамі практычна кожнага кантынента, практычна з усяго свету, – гаворыць ён. – Напэўна, у гэтым яе ўнікальнасць: нягледзячы на геапалітычны разлад, нягледзячы на канфлікты і нягледзячы на высвятленні дарослых, хто ў свеце самы галоўны, дзеці заўсёды галасуюць за мір. Анімацыя – гэта тое мастацтва, якое выхоўвала нас, якое выхоўвае вас. Гэта мастацтва, якое нясе добрае, вечнае!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33
03.10.2025 - 10:06
Прадуманы сюжэт і эмацыйная насычанасць: у Магілёве адкрылася выстава мастачкі Веры Юрковай
03.10.2025 - 09:14
26.09.2025 - 18:10