У Магілёўскай вобласці праходзіць дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца». Кожны жадаючы можа зрабіць і прынесці мяккія цацкі, якія ў пачатку снежня перададуць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Ірына Фісюк.
«Дабрачынная акцыя з такой назвай праходзіць другім разам, але кожны год мы стараемся змяніць яе змест. Сёлета вырашылі аб’явіць збор мяккіх цацак хэндмэйд для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя і тых дзяцей, у якіх ёсць сур’ёзныя захворванні, – расказала яна. – Мы размясцілі аб’яву пра акцыю ў сацыяльных сетках, і магілёўцы не засталіся абыякавымі да закліку. Так, навучэнцы сацыяльна-гуманітарнага каледжа Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова актыўна падключыліся да акцыі – студэнты самі шыюць падарункі для дзяцей».
Далучыцца да акцыі можа любы жадаючы. Галоўная ўмова – каб цацка была зроблена з любоўю і з натуральных матэрыялаў.
«Дарыць сабраныя цацкі мы будзем 3 снежня – у Міжнародны дзень інвалідаў. У гэты дзень у Магілёўскі абласны тэатр лялек мы запросім дзяцей-інвалідаў на святочную праграму з клоўнамі-валанцёрамі і спектаклем. Не абыдзецца свята і без падарункаў, – падкрэсліла яна. – Калі сабраных цацак будзе больш, астатнія мы падорым дзецям з усяго рэгіёна ў пераднавагоднія дні».
Прынесці мяккія падарункі дзецям можна да 25 лістапада на адрас: г. Магілёў, пер. Камісарыяцкі, д. 5, оф. 412 і 409.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44