Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада правесці выхадныя з карысцю. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі займальныя інтэрактывы і экскурсіі.
У суботу (19 лістапада) з 13:00 да 14:00 пройдуць дзіцячыя інтэрактыўныя заняткі «Займальная экалогія» (6+). Падчас сустрэчы дзеці пашыраць свае веды аб навакольнай прыродзе, пазнаёмяцца з асновамі экалагічнай культуры, сфарміруюць для сябе пачуццё блізкасці да прыроды і суперажывання ўсяму жывому. Дзеці даведаюцца, якімі даступнымі сродкамі можна дапамагчы навакольнаму асяроддзю, што смецце бывае небяспечным і бяспечным, якое смецце можна перапрацаваць і якое не падлягае апрацоўцы.
У нядзелю (20 лістапада) з 13:00 да 14:00 адбудзецца відэавіктарына «А ці ведаеце вы?» (6+). Як адзначылі супрацоўнікі музея, мастакі часам прыдумваюць дзіўныя, нечаканыя і незвычайныя назвы сваім працам, запрашаючы гледача разгадаць утоеную сувязь паміж загалоўкам і малюнкам. Часам на палотнах ёсць падказкі, якія дазваляюць зразумець ход думак жывапісца, – і гэта ператварае расшыфроўку ў інтрыгуючую гульню. Пераможцаў віктарыны чакаюць прызы.
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: (80222) 62-24-25; 71 17 49.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33
03.10.2025 - 10:06
Прадуманы сюжэт і эмацыйная насычанасць: у Магілёве адкрылася выстава мастачкі Веры Юрковай
03.10.2025 - 09:14
26.09.2025 - 18:10