Вг1млн 530,8 тыс. паступіла ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік бягучага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Як расказалі суразмоўцы, даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br164,8 млн, або на 12,1% у фактычным вылічэнні.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br567,6 млн, або 37,1%, падатку на даданую вартасць – Br304,5 млн (19,9%), падатку на прыбытак – Br179,2 млн (11,7%), акцызаў – Br64,5 млн рублёў (4,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br62,9 млн (4,1%).
У дзясятку лідараў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Клімавіцкі ЛГЗ», ЗАТ «Бабруйскі бровар», ТАА «Кронахем», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», ЗАТ «Завод палімерных труб», ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», РУП «Магілёўаблгаз».
Удзельная вага іх плацяжоў склала 19,8% агульных паступленняў у бюджэт вобласці.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі
02.10.2025 - 09:46
Як Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод выходзіць з санацыі і падвойвае аб'ёмы вытворчасці
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка