Навагодняя майстэрня для юных наведвальнікаў будзе працаваць у Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава 27 лістапада з 13:00 да 14:00. Пра гэта паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.
Падчас заняткаў дзецям прапануюць стварыць святочную паштоўку.
Як адзначылі суразмоўцы, з пачаткам пераднавагодняй мітусні пара пісаць лісты Дзеду Марозу, упрыгожваць елкі, рыхтаваць падарункі. Дзецям таксама хочацца павіншаваць родных і блізкіх з Новым годам. Ідэальнае рашэнне – гэта выраб паштоўкі: «У наш час усё больш цэняцца падарункі, сувеніры, паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, таму што ў гэтыя вырабы мы ўкладваем сваю душу, свае эмоцыі. Гэта непаўторна і крута, – падзяліліся супрацоўнікі музея. – На нашых занятках можна запазычыць шмат ідэй. Напрыклад, як упрыгожыць навагодні інтэр’ер, зрабіць арыгінальныя ёлачныя ўпрыгожванні, вырабіць віншавальныя навагоднія паштоўкі і падарункі».
Запісацца на заняткі можна папярэдне, патэлефанаваўшы ў буднія дні па тэлефонах: 8 (0222) 71-17-49; 8 (0222) 62-24-25.

Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»