Сёння памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – у межах адзінага Дня інфармавання сустрэўся з калектывам ПТУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Кажамякін, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання Слаўгарадскай выбарчай акругі № 50 Міхаіл Ярмоленка, начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Слаўгарадскага райвыканкама Ганна Дзем’янкова.
У ходзе гутаркі з работнікамі прадпрыемства Леанід Мартынюк закрануў тэмы развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэгіёна, адзначыўшы «плюсы» і «мінусы» службы. Таксама памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь расказаў аб мэтах ўстойлівага развіцця і кадравай палітыцы Магілёўскай вобласці.
У сваю чаргу прысутных цікавіла паляпшэнне інфраструктуры раёна – з’яўленне новых спартыўных і культурных аб’ектаў.
Пасля сустрэчы Леанід Мартынюк наведаў вытворчыя цэхі. Дырэктар прадпрыемства Андрэй Галянкоў расказаў аб дасягненнях і развіцці прадпрыемства, эканамічнай базе, працы калектыву.
Па матэрыялах slavgorod.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45