У Магілёве пачалі працаваць навагоднія кірмашы. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама.
Тэматычны гандаль размясціўся на дзвюх пляцоўках – на плошчы Народнага Адзінства і ля гандлёвага цэнтра «Арбат». На кірмашах у шырокім асартыменце прадстаўлены тавары навагодняй тэматыкі: розныя цацкі і ўпрыгожванні, гірлянды, штучныя ёлкі і многае іншае. Усяго тут прадстаўлена 14 суб’ектаў гаспадарання горада.
Кірмашы будуць працаваць да 31 снежня. Рэжым работы – з 9.00 да 19.00 штодня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.10.2025 - 10:40
07.10.2025 - 09:35
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання па 14 прадметах пройдзе ў Беларусі з кастрычніка па снежань
06.10.2025 - 15:18
Прамыя тэлефонныя лініі правядуць 8 кастрычніка члены Савета Рэспублікі
04.10.2025 - 16:15