Абласная навагодняя ёлка з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканкама Анатоля Ісачанкі сабрала сёння ў Магілёве больш за 600 таленавітых дзяцей з усяго рэгіёна. Гэта выдатнікі, удзельнікі алімпіяд і спаборніцтваў, творчых конкурсаў, тыя, хто праявіў сябе ў адыходзячым годзе, – дзеці ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Мерапрыемства адбылося ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая