Медыцынскія ўстановы Кругляншчыны з году ў год папаўняюцца маладымі спецыялістамі. Кожны, хто прыехаў у раён на першае месца працы, не застаецца па-за ўвагай з боку раённай улады, у сваіх працоўных калектывах і ў мясцовай прэсе. Не першы год працуюць ва УАЗ «Круглянская ЦРБ» і, можна сказаць, цалкам «прыжыліся» і асвоіліся на сваіх працоўных месцах, у працоўных калектывах маладыя лекары Ангеліна Падзіракіна, Наталля Фёдаравіч, Марыя Букрэева.
Наталля Федаровіч, урач лабараторнай дыягностыкі раённай паліклінікі, цвёрда пераканана ў тым, што без лабараторных даследаванняў немагчыма правільна паставіць дыягназ і прызначыць пацыенту лячэнне. Таму і працу сваю лічыць запатрабаванай і вельмі важнай. Тым больш, што за чатыры гады ў калектыве раённай паліклінікі стала сваёй, роднай. Зарэкамендавала сябе са станоўчага боку, сярод калег і адміністрацыі бальніцы карыстаецца аўтарытэтам і лічыцца вельмі адказным і квалифіцыраваным спецыялістам. Актыўная ўдзельніца ўсіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўстанове аховы здароўя і ў раёне, энергічная, вясёлая і прыязная - так пра яе адклікаюцца калегі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45
11.07.2024 - 15:07
Абласны семінар-практыкум па кадравай палітыцы праходзіць у Бабруйску