Праблемы харчовай бяспекі абмяркуюць на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Тэматычная канферэнцыя праходзіць пад эгідай Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (г.Масква). Яе ўдзельнікі - вучоныя з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Азербайджана, Малдовы, Кітая, Германіі, Сейшэльскіх астравоў і Джыбуці.
«Сярод удзельнікаў - вядучыя вучоныя з сусветным імем і прызнаныя дзеячы навукі, больш за 200 членаў Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі, дактароў, прафесараў і кандыдатаў навук, дацэнтаў, аспірантаў, магістрантаў, а таксама спецыялістаў АПК і кіраўнікоў прадпрыемстваў, - адзначылі ў акадэміі. - У харчовай сферы захоўваецца шэраг нявырашаных задач, уключаючы павышэнне эфектыўнасці вытворчасці і зніжэнне сабекошту прадукцыі, павелічэнне эфектыўнасці экспарту і канкурэнцыі на знешнім рынку, выбудоўванне ўстойлівай аграхарчовай сістэмы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза».
У час канферэнцыі будуць працаваць некалькі тэматычных секцый: сацыяльна-эканамічныя перадумовы і ўмовы забеспячэння харчовай бяспекі, экалагізацыя аграрнай вытворчасці, лічбавыя тэхналогіі ў АПК, аптымізацыя выкарыстання зямельных рэсурсаў у сістэме сельскагаспадарчага прыродакарыстання, інавацыйнае развіццё раслінаводства, праблемы аграрнай адукацыі і многае іншае.
Канферэнцыя будзе праходзіць на базе акадэміі цягам трох дзён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45