Рэспубліканскі семінар па актуальных пытаннях развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі прайшоў у аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна. На мерапрыемстве прысутнічаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.
Удзел у семінары прынялі начальнікі і спецыялісты галоўных упраўленняў па адукацыі аблвыканкамаў, члены рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі.
Сістэму дашкольнай адукацыі Магілёўшчыны прадэманстравалі на тэматычнай выставе-прэзентацыі. Адзначана, што сёння ў рэгіёне дзейнічаюць 333 установы гэтага профілю. Агульны ахоп выхаванцаў - звыш 39 тысяч дзяцей.
Наглядна азнаёміцца з тэарэтычнай інфармацыяй прысутныя змаглі падчас наведвання дзіцячага сада аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна - установа неаднаразова прызнавалася лепшай дашкольнай установай у вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 12:34
16.09.2025 - 10:44
Анатоль Ісачанка павіншаваў перадавікоў зялёнага жніва на Клімаўшчыне