Найбуйнейшы ва Ўсходняй Еўропе гастранамічны форум «Прадэкспа» працягвае працу ў Маскве. Сярод удзельнікаў, традыцыйна, беларускія прадпрыемствы. Прадстаўляюць тое, што ўжо ў асартыменце, і тое, што патэнцыйна можа ўстаць на вытворчыя лініі: ад малака і мяса да вытанчаных дэлікатэсаў.
А якаснае айчыннае заўсёды становіцца і экспартна-запатрабаваным. З улікам, вядома, найперш густаў саміх беларусаў. Менавіта яны першымі спрабуюць айчынныя навінкі. Напрыклад, аб нашым хлебе ходзяць легенды ў Расіі. Гэта лепшы гастрападарунак. Менавіта такі, што і самаму смачна з'есці і не сорамна гасцям на стол паставіць - пякуць у Магілёве. «Дамачай» - прыгожы брэнд беларускай булачнай-кандытарскай. З іх печаў дастаюць і класічную чорную цаглінку і эксклюзіўныя шматкілаграмовыя буханкі. Усё – па старадаўняй шматстадыйнай тэхналогіі з заквашваннем, выспяваннем. Ніякіх сумесяў. Хіба што ўпрыгожаць кляновым лістком ці аерам - гэта беларускі чарот.
Вольга Цімафеенка, генеральны дырэктар ААТ «Булачна-кандытарская кампанія "Дамачай"»: «Сёння можна пачуць фразу, што хлеб - гэта шкодна. Але мы вырабляем хлеб толькі з натуральнай высакаякаснай, праверанай сыравіны, якая вырабляецца прадпрыемствамі нашай краіны. А, як жа сваё можа быць шкодным?
А сваё, як і трэба, дапамагае. Вось хлеб «Злакавіта». Жытняя і пшанічная мука. Плюс яшчэ насенне лёну, сланечніка, гарбуза і кунжуту - лепшая прафілактыка парушэння абмену рэчываў. Або «Вінаградны бум» - там разынкі для сэрца і нервовай сістэмы. Восеньскі дар - з морквай і цыбуляй - скарбніца карыснага каратыну. А калі за эндарфінамі – то тады гэта пра пірожныя ад «Дамачая» – яны дакладна, як з той вялікай краіны дзяцінства. Сёння краіны ўжо няма, а вось тыя смакі знайсці можна - менавіта ў Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.09.2025 - 12:54
Кітайскі рэстаран у Магілёве: сімвал дружбы і супрацоўніцтва
08.09.2025 - 09:18
У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39