Абласны конкурс «Я патрыёт сваёй краіны» адбудзецца 16 лютага ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Як растлумачылі арганізатары, конкурс праводзіцца ў рамках беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці» з мэтай выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховай работы лідэраў, фарміравання ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра.
Удзел у рэгіянальным спаборніцтве прымуць 19 дзесяцікласнікаў з усёй вобласці. Усе яны пераможцы завочнага этапа конкурсу.
У фінале хлопцам трэба будзе ў візітнай картцы расказаць пра сябе, свае захапленні і праекты, прадэманстраваць здольнасці ў творчым спаборніцтве «Я магу» і паўдзельнічаць у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Памяць пакаленняў».
Па выніках конкурсу восем пераможцаў прадставяць Магілёўскую вобласць у сумесным беларуска-расійскім праекце «Цягнік памяці-2023».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.10.2025 - 10:20
19.09.2025 - 10:13
Гарантаванае працаўладкаванне пасля каледжа. У Бабруйску рыхтуюць кадры для «Чырвонага харчавіка»
19.09.2025 - 09:45
Нюансы працы, падтрымка і матывацыя. Дыялогавая пляцоўка для маладых медыкаў прайшла ў Магілёве
10.09.2025 - 14:45
10.09.2025 - 11:13