Больш за 20 удзельнікаў збярэ першынство па трактарным біятлоне ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі 22 лютага. Пра гэта расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Уладзімір Гусараў.
Незвычайныя спаборніцтвы ў сельскагаспадарчай акадэміі будуць праводзіцца другі раз. Яны прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. «Да ўдзелу ў першынстве запрашаюцца студэнты акадэміі, а таксама ўсе жадаючыя, у якіх ёсць пасведчанне трактарыста-машыніста катэгорыі С і няма медыцынскіх супрацьпаказанняў, - расказаў Уладзімір Гусараў. - Ужо зарэгістраваліся больш за 20 чалавек, сярод якіх дзве дзяўчыны».
Спаборніцтва пройдзе на навучальным палігоне сельскагаспадарчай ВНУ, дзе ўдзельнікаў будзе чакаць паласа перашкод. Для гасцей і балельшчыкаў арганізатары разгорнуць палявую кухню. Дапоўніць насычаны дзень майстар-клас па падрыхтоўцы юшкі ад дэкана факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі. Арганізатары абяцаюць удзельнікам і гасцям спартыўнага свята шмат яркіх і станоўчых уражанняў.
Пераможцы першынства атрымаюць дыпломы, а таксама грашовыя прэміі. Так, за першае месца належыць 5 б.в., за другое - 4, а за трэцяе месца - 3 б.в. Прадугледжаны і заахвочвальны прыз у памеры Br100.
Адкрыццё спаборніцтваў у 10.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45