У Магілёве 18 лютага пройдзе прафарыентацыйнае мерапрыемства «Святая справа - Радзіме служыць». Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Мерапрыемства для вучняў 9-11-х класаў устаноў адукацыі рэгіёну будзе арганізавана на базе АМАП УУС Магілёўскага аблвыканкама. Рабятам раскажуць аб паступленні ў Акадэмію і Інстытут МУС, а таксама аб прыёме на службу ў органы ўнутраных спраў краіны.
Падчас такога дня адчыненых дзвярэй моладзь убачыць навінкі спецтэхнікі і ўзбраення байцоў АМАПа і супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, ацэніць вывучку службовых сабак, паўдзельнічае ў спартыўных конкурсах. Акрамя таго, хлопцаў накормяць сапраўднай салдацкай кашай.
Усіх жадаючых чакаюць на адрас: Магілёў, вул.Кісялёва, 1. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза