Злёт юных патрыётаў Магілёўшчыны 21 лютага адбыўся ў абласным цэнтры творчасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, кіраўнікі сілавых структур і ведамстваў, а таксама ваенна-патрыятычных клубаў Прыдняпроўскага краю. Падчас злёту адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога праекта «Крокаючы ў будучыню, памятаем аб мінулым».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая