На базе РЦАП па лёгкай атлетыцы ў Мінску адбыліся адкрытыя Кубак і першынство Беларусі па доўгіх кіданнях. Турнір сабраў наймацнейшых спартсменаў краіны, якія спаборнічалі ў кіданні дыска, молата і дзіды.
У спаборніцтвах дыскаболак на Кубку краіне залаты медаль заваявала Святлана Сярова. На першынстве рэспублікі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці выйгралі 1 залаты, 4 сярэбраныя, 1 бронзавы медалі і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Уладальніцай залатой узнагароды стала Аліна Нікіценка (кіданне дыска). Сярэбраныя медалі на рахунку Рамана Хартановіча і Улады Жаваранкавай (кіданне дыска), Ягора Багданава і Ягора Машкоўскага (кіданне молата). Бронзавую ўзнагароду выйграла Яна Кавалёва (кіданне молата).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.09.2025 - 10:10
10.09.2025 - 09:14
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы