Двухдзённы навучальна-палявы збор курсантаў МНС прайшоў у Бабруйскім раёне. Мерапрыемства было накіравана на прафілактыку пажараў у жылфондзе і папярэджанне гібелі ў іх людзей, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
У зборы прынялі ўдзел больш за 100 чалавек. На працягу двух дзён прафесарска-выкладчыцкі склад Універсітэта грамадзянскай абароны МНС сумесна з работнікамі абласнога ўпраўлення МНС правёў з курсантамі шэраг мерапрыемстваў. Яны адпрацавалі практычныя навыкі правядзення прафілактычнай работы ў жылым сектары ў рэальных умовах.
Удзельнікі збору абследавалі прыватныя жылыя дамы і ў чарговы раз нагадалі людзям правілы пажарнай бяспекі, удзяляючы асаблівую ўвагу стану пячнога ацяплення. Акрамя таго, домаўладальнікам уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю прафілактычнага характару і аказалі дапамогу ў абсталяванні жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.
Паводле слоў арганізатараў, для курсантаў МНС збор стаў цудоўнай магчымасцю замацаваць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы.
«У Бабруйскім раёне з пачатку 2023 года адбылося восем пажараў, у якіх загінулі два чалавекі, - удакладнілі ў абласным упраўленні МНС. - Усяго з пачатку года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці адбылося 163 пажары, у агні загінуў 21 чалавек. За аналагічны перыяд мінулага года адбылося 138 пажараў з гібеллю 22 чалавек».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00