На абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» тэатр-студыя «Экспромт» пры Шклоўскай дзіцячай школе мастацтваў прадставіў пастаноўку «Афрыка» паводле твора Карнея Чукоўскага. Журы і гледачы цепла прынялі працу.
Па заслугах ацанілі яны і творчасць іншых самабытных акцёраў. Спецыяльным дыпломам у намінацыі «Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне» адзначаны артыст народнага тэатра раённага цэнтра культуры Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Краснапольскага раёна Іван Ткачоў.
«Яркім дэбютам» назвалі выступленне аматарскага аб'яднання «Паўлінка» з Мсціслаўскага раёна, у намінацыі «За іронію і вытанчанасць у стварэнні мініяцюры» - народны тэатральны калектыў «Прамень» з Хоцімскага.
Былі і спецыяльныя прызы за лепшую мужчынскую і лепшую жаночую ролю. У першай намінацыі пераможцамі названы адразу два акцёры: удзельнік узорнага дзіцячага тэатральнага калектыву «Сонейка» дзіцячай школы мастацтваў з Чавус Віктар Саўчанка, які ў інсцэніроўцы «Пшанічны каласок» сыграў дамавіка. І бабруйчанін Алег Карпічаў з тэатра NovaEra - за галоўную ролю ў камедыі «Без Ягора будзе гора».
Прэмій за лепшую жаночую ролю таксама аказалася дзве: адна дасталася кіраўніку народнага тэатра эстрадных мініяцюр «Штрых» са Шклова Валерыі Краўцовай, якая сыграла Машу ў спектаклі «Аднойчы мы будзем шчаслівыя», іншая – удзельніцы тэатральнай студыі «Дзівакі» цэнтра культуры Інэсе Крыванос, у спектаклі «Жаночы вулей» пераўвасобіліся ў доктара.
У намінацыі «За ўпэўненасць і адданасць тэатральнаму мастацтву» перамог народны тэатр «Валянцін» Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры.

Усяго ў абласным конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» было больш за 40 удзельнікаў з усяго рэгіёну. Спектаклі яны прадставілі разнапланавыя: класіку (па п'есах Янкі Купалы, Аляксея Дударава), на ваенную тэматыку, сучасныя, дзіцячыя і нават міфалагічную казку. Пасля цырымоніі ўзнагароджання, удзельнікі якой узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, фрагменты найлепшых пастановак прадставілі ў выглядзе тэатральнага марафону.
- Агляд-конкурс яшчэ раз даказаў: наш Прыдняпроўскі край багаты на таленты. Будзем і надалей працаваць над захаваннем тэатральных традыцый, – рэзюмавала вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»
28.10.2025 - 10:29
«Залаты шлягер» запальвае зоркі: у Магілёве прайшоў унікальны майстар-клас для юных музыкаў
27.10.2025 - 09:30
Першы дзень - для знатакоў шансона. У Магілёве стартаваў фестываль «Залаты шлягер»
24.10.2025 - 13:04
23.10.2025 - 14:03
Званне «заслужанага» прысвоена народнаму духавому аркестру з Магілёва