Юныя артысты тэатральнага аддзялення Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў нумар 1 імя І.М. Лучанку прадставяць спектакль «Таямніца краіны Гармоніі», паказ якога адбудзецца 4 красавіка на сцэне абласнога тэатра лялек. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Ірына Аўдзевіч.
У тэатральнай пастаноўцы будзе задзейнічана больш за 70 юных талентаў - артысты ўзорнай тэатральнай студыі «У кропку!», узорнага тэатра «Рэха», тэатра гульні «Апельсін» і ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Дывертысмент». Усе гэтыя калектывы складаюцца з выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў і традыцыйна дораць гледачу сваю творчасць.
Казка-тэлепартацыя «Таямніца краіны Гармоніі» створана па творы Вольгі Бяловай - члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата міжнародных літаратурных конкурсаў і кіраўніка тэатральнай студыі «У кропку!». У аснове сюжэту - гісторыя, якая адбылася ў Магілёве. Яна апавядае пра маленькую жоўтую фарбу, якая стала прычынай тэлепартацыі хлопчыка Савелія і яго аднакласнікаў у дзіўную краіну Гармонію. Ці варта казаць, што ў далёкай казачнай дзяржаве сяброў чакалі неверагодныя прыгоды.
Па словах Ірыны Аўдзевіч, школа мастацтваў і тэатр лялек цесна супрацоўнічаюць ужо некалькі гадоў. Толькі ў найбліжэйшыя два месяцы выхаванцы ўстановы адукацыі пакажуць на вялікай сцэне чатыры свае пастаноўкі. «Тэатральнае аддзяленне нашай школы мае даўнія традыцыі і трывалую адукацыйную базу, - адзначыла яна. - Так, падрыхтоўку юных артыстаў тут пачалі весці з 1989 года. Сёння па гэтым профілі ў школе навучаюцца больш за 100 чалавек ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў».
З году ў год пастаноўкі выхаванцаў карыстаюцца папулярнасцю ў гледача, а таксама адзначаюцца ўзнагародамі на розных конкурсах і фестывалях. А ў 2022 годзе творчы праект Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў нумар 1 атрымаў грант Прэзідэнта, вынікам яго рэалізацыі стаў спектакль па паэме Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2024 - 18:29
«Быць татам - вялікі гонар і адказнасць». Тэматычную фотавыставу адкрылі ў Магілёве
20.05.2024 - 17:46
Кінаакцыя пройдзе ў Магілёве ў Дзень славянскага пісьменства і культуры
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02