Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Магілёўскай вобласці ў красавіку. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Як адзначылі арганізатары, акцыя, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, будзе прымеркавана да Года міру і стварэння і ахопіць усе рэгіёны краіны. У Магілёўскай вобласці імпрэза пройдзе з 17 па 23 красавіка.
Дарэчы, сёлета акцыя адбудзецца ўжо 16 раз. Штогод яна ахоплівае ўсё большую колькасць удзельнікаў і кропак на карце краіны. Напрыклад, толькі летась у мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 66,5 тысяч чалавек. Усяго за 7 дзён працаўнікі лясгасаў разам з валанцёрамі высадзілі больш за 36 мільёнаў дрэў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні