RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мікалай Дзядкоў: У рабоце з насельніцтвам асаблівая роля адводзіцца інфармаванню і апярэджанню скарг

Паседжанне абласной міжведамаснай працоўнай групы па вывучэнні стану працы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых арганізацый з насельніцтвам прайшло 6 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Кіраўнік групы, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў, расказаў удзельнікам пасяджэння аб асноўных патрабаваннях да работы з насельніцтвам.

Мікалай Дзядкоў адзначыў, што работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб па ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур, павышэнню якасці аказання паслуг у розных сферах дзейнасці знаходзіцца пад пільным кантролем не толькі мясцовых органаў улады, аблвыканкама, але і Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

«Рашэнне праблемных пытанняў насельніцтва на месцах - гэта асноўная задача гарадскіх, раённых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, арганізацый у рэгіёнах, для выканання якой ёсць сёння ўсе магчымасці і рэсурсы, - падкрэсліў кіраўнік спраў аблвыканкама. - У той жа час неабходна ўдасканальвацца і прымяняць розныя формы, пры гэтым асаблівая роля адводзіцца рабоце на прадухіленне скаргаў і інфармацыйна-тлумачальнай».

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая