Увайшлі ў азарт
27 тысяч гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур са 117 тысяч пасеялі ў рэгіёне на раніцу ўчарашняга дня. Экватар перасягнулі Асіповіцкі, Глускі і Чэрыкаўскі раёны. У структуры вясновай сяўбы ячмень займае 46 працэнтаў, зернебабовыя - 26, авёс - 17 і 11 працэнтаў - пшаніца. Карэспандэнты пабывалі ў Горацкім раёне, дзе ў сяўбу ўключыліся ўсе гаспадаркі, а весці палявыя работы вопытным механізатарам дапамагаюць студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Узворванне, а дзённы план у студэнтаў больш за 13 гектараў, ідзе пад кіраўніцтвам вопытных калег. Кантроль якасці - за галоўным аграномам Аляксеем Глебкам, дарэчы, выпускніком БДСГА:
— Да сяўбы мы прыступілі крыху больш за тыдзень таму. Яравы клін у гаспадарцы амаль 1300 гектараў, ужо закрыта 500. Спачатку высейваем ячмень, пад яго адведзена больш за 970 гектараў. Астатнія плошчы - пад зернебабовыя.
Надвор'е капрызіць, але ў гэтым ёсць рызыка: важна вытрымаць тэрміны, а значыць, трэба адшукаць усе рэсурсы і спосабы справіцца з працамі своечасова. Дзень пачынаем з аналізу сітуацыі - на якія ўчасткі можна пусціць машыны. Тэхніка настроена, насеннем і палівам забяспечаны, кадравае пытанне, у тым ліку дзякуючы студэнтам, закрыты. Для хлопцаў тут выдатная магчымасць набрацца досведу — на першыя працоўныя месцы прыйдуць падрыхтаванымі.
Чацверакурснік Яўген Віцюноў па-майстэрску кіруе энерганасычаным МТЗ-3022. Попыт з хлопца асаблівы: сёлета размяркоўваецца ў СЗАТ «Гары». У будучага інжынера добры паслужны спіс: летась перавёз 1500 тон збожжа і заняў другое месца ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў. Не адстаюць ад Яўгена і два Дзмітрыя, якія ўжо працавалі ў «Гарах»:
- Мы тут свае - мінулай восенню дапамагалі на азімай сяўбе. Навучальны план у акадэміі складзены так, што вытворчая і пераддыпломная практыкі захопліваюць важныя этапы сельгаскампаніі.
Горацкі раён з году ў год ставіць для сябе высокую планку: намалаціць не менш за 100 тысяч тон збожжа. Уклад для рэгіёна істотны. Працуюць тут і над стварэннем трывалай кармавой базы - трэба падцягваць паказчыкі па малаку і мясе. Таму стаўку робяць на травяністыя бабовыя культуры. Старшыня Горацкага райвыканкама Міхаіл Гулы адзначае:
- Раён трымае добры тэмп палявых работ - ужо засеяна 25 працэнтаў плошчаў. Матэрыяльныя рэсурсы ёсць, дэфіцыт механізатараў кампенсавалі за кошт прампрадпрыемстваў і сельгасакадэміі. Да 25 красавіка спадзяемся пасяўную завяршыць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45