Дзеля міру на зямлі
Пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, прадугледжана, што палову грашовых сродкаў, заробленых у дзень правядзення суботніка-2023, у тым ліку на працоўных месцах, плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці, размешчанага ў Калінкавіцкім. раёне. Гэты лагер праіснаваў усяго дзесяць дзён, але стаў адным з самых страшных увасабленняў генацыду беларускага народа - з дапамогай бактэрыялагічнай зброі.
Яшчэ 50 працэнтаў заробленых у ходзе сённяшняга суботніка сродкаў пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Тут - у будынку, дзе быў дыслакаваны 125-ы стралковы полк, які трымаў гераічную абарону ў 1941 годзе, - дзейнічае Маладзёжны патрыятычны цэнтр. У час Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прадстаўнік студатрадаўскага руху, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі, прапанаваў стварыць такі аб'ект у рэспубліканскім маштабе і аб'явіць яго Усебеларускай маладзёжнай будоўляй. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў вывучыць пытанне. Вынікам стала рашэнне частку заробленага на суботніку пералічыць на будаўніцтва патрыятычнага цэнтра.
Як паведамляў раней намеснік Прэм'ер-міністра Леанід Заяц, удзел у суботніку прымуць каля 3 млн грамадзян, пры гэтым плануецца сабраць больш за 12 млн рублёў.
Парадак пералічэння сродкаў
Пастановай Міністэрства фінансаў ад 12 красавіка 2023 года нумар 17 вызначана, што рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя Ураду, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі пералічваюць грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, на асобныя банкаўскія рахункі рай- і гарвыканкамаў.
Некамерцыйныя арганізацыі, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку, пералічваюць наяўныя грашовыя сродкі ў памерах, што вызначаюцца добраахвотна іх калектывамі, на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак арганізацыі з наступным пералічэннем іх на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў. У сваю чаргу, рай- і гарвыканкамы штодня пералічваюць на асобныя рахункі аблвыканкамаў атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі. А аблвыканкамы і Мінгарвыканкам - на асобны банкаўскі рахунак Мінфіна ў Нацыянальным банку.
ПРАЦОЎНЫ ПРЫКЛАД ДЛЯ ЮНЫХ ПАКАЛЕННЯЎ
Вясновыя работы па ўборцы тэрыторый сталі традыцыйнымі і сярод піянераў, акцябрат і старэйшых важатых піянерскіх дружын, заўважыла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова:
- Рэспубліканскі суботнік - падзея, якая служыць выдатным прыкладам для дзяцей і падлеткаў, вучыць беражліва і паважліва ставіцца да роднага краю, гораду і ўсёй краіне.
Так, у Віцебскай вобласці піянерскія дружыны сельскіх школ правядуць работы па добраўпарадкаванні прыпынкаў грамадскага транспарту, уборцы абочын вуліц. На Гомельшчыне будуць убраны храм Аляксія Лельчыцкага, помнікі воінскай славы ў аграгарадках Сырад і Даманавічы. У Магілёўскай вобласці актывісты 329 піянерскіх дружын навядуць парадак у парках, скверах - месцах масавага адпачынку людзей, на дваровых тэрыторыях і мемарыялах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2024 - 10:53
17.07.2024 - 20:25