Суботнік праходзіць на тэрыторыі новага інфекцыйнага корпуса Магілёўскай бальніцы №1. У Магілёўскай вобласці ўдзельнікамі рэспубліканскага суботніка 22 красавіка стануць каля 270 тыс. чалавек. Да суботніка падключацца ўсе раёны вобласці. Людзі будуць працаваць на сваіх працоўных месцах, а таксама прымаць удзел у азеляненні, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі населеных пунктаў. Таксама ў спісе некалькі дзясяткаў знакавых гісторыка-культурных аб'ектаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2024 - 10:53
17.07.2024 - 20:25