У Магілёўскай вобласці ў святкаваннях 9 Мая прынялі ўдзел амаль 150 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Волкаў.
Паводле слоў Сяргея Волкава, у Дзень Перамогі ў вобласці праведзена 87 масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 147,7 тыс. жыхароў і гасцей рэгіёна. Правапарадак забяспечаны сіламі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў, якія неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме.
«Праваахоўнікі надалі пільную ўвагу пытанням забеспячэння асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі грамадзян. Адміністрацыйных правапарушэнняў, злачынстваў і іншых здарэнняў у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў не зафіксавана», - заключыў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2024 - 10:53
17.07.2024 - 20:25