У наступную нядзелю, 14 траўня, выпускнікі напішуць цэнтралізаваны іспыт па рускай і беларускай мовах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
У міністэрстве сказалі, што варыянты заданняў строга засакрэчаныя: экзаменацыйныя матэрыялы даставяць падыспытным наўпрост з РІКВ фельд'егерскай службай.
Новыя іспыты вучні будуць здаваць не ў сценах родных устаноў адукацыі, а ў спецыяльных пунктах. Ужо вызначаны па краіне 144 пункты, дабірацца ў якія дзеці павінны цэнтралізавана ў суправаджэнні педагогаў.
Лагістыка ўжо прадумана, сфарміраваны адпаведны графік збору дзяцей у школах і, адпаведна, іх прыбыцця ў пункты ЦЭ.
Само выпрабаванне пачнецца ў 11.00. Прыбыць у пункт ЦЭ неабходна за гадзіну. Там для дзяцей створаць камфортныя ўмовы. Напрыклад, адкрыюць буфет, арганізуюць прагляды прафарыентацыйных ролікаў. Акрамя таго, выпускнікам забяспечана псіхалагічнае суправаджэнне. Галоўнае - засяродзіцца на заданнях, усё спакойна абдумаць і напісаць!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.09.2025 - 16:52
Гісторыка-патрыятычны Цэнтр для моладзі Беларусі і Расіі можа з'явіцца ў Магілёўскай вобласці
07.09.2025 - 16:29
07.09.2025 - 15:32
Ігар Сергяенка і Вячаслаў Валодзін усклалі кветкі да Мемарыяльнага каменя Сіманава на Буйніцкім полі
07.09.2025 - 14:42
07.09.2025 - 14:15
Пачаўся візіт парламенцкай дэлегацыі Саюзнай дзяржавы ў Беларусь