RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве ў тэставым рэжыме ўводзяцца новыя маршруты тралейбуса і электробуса

Змяненні ў рабоце гарадскога электрычнага транспарту наступяць з 22 мая. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
 
Так, з панядзелка ў тэставым рэжыме ўводзяцца маршруты: нумар 16 (Завулак Ватуціна - праспект Міра - мікрараён Казіміраўка) і нумар 16Д (Гарадская ветэрынарная станцыя - завулак Ватуціна - праспект Міра - мікрараён Казіміраўка).
 
Як удакладнілі суразмоўцы, па гэтых маршрутах будуць працаваць тралейбусы і электробусы Магілёўскага філіяла Тралейбусны парк №1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс».

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая