Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 мая ўказ і распараджэнне, якімі зацверджаны абноўленыя персанальныя склады шэрага саветаў, камітэтаў і камісій. Зроблена гэта ў сувязі з кадравымі зменамі і правядзеннем іх планавай ратацыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
У прыватнасці, унесены змяненні ў склады Геральдычнай рады, саветаў фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, адораных навучэнцаў і студэнтаў, таленавітай моладзі, Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, арганізацыйных камітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні розных фестываляў, дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.09.2025 - 11:20
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новы механізм дзяржпадтрымкі федэрацый і спартыўных клубаў
15.09.2025 - 11:42
11.09.2025 - 15:35
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі Магілёўскай вобласці