RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі сёння пачынаюцца выпускныя іспыты для дзевяцікласнікаў

У Беларусі 1 чэрвеня пачынаюцца выпускныя іспыты для 9-класнікаў.
 
Іспыты ў 9-х класах пройдуць па 9 чэрвеня. Выпускнікам базавай школы сёлета трэба будзе здаць чатыры прадметы: рускую і беларускую мову (выклад, летась гэта была дыктоўка), матэматыка (кантрольная работа) і гісторыя Беларусі (вусна). На напісанне выкладу і кантрольнай работы па матэматыцы адведзена 4 астранамічныя гадзіны. Тэксты для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме ў 9-м класе будуць, як і раней, аб'яўляцца ў сродках масавай інфармацыі і размяшчацца на сайце Міністэрства адукацыі.
 
Пісьмовыя работы школьнікі выканаюць 1, 5 і 7 чэрвеня. Дакладны расклад устанаўліваецца дырэктарам кожнай установы з улікам рэкамендацый, устаноўленых Міністэрствам адукацыі. Выпрабаванні дзеці будуць праходзіць у сваіх школах, для гэтага створаны камісіі для прыёму выпускных экзаменаў, у іх увайшлі педагогі гэтых жа ўстаноў.
 
Выпускныя іспыты пачнуцца ўсюды адначасова - у 9.00. Міністэрства адукацыі для паспяховай здачы іспытаў рэкамендуе раніцай паўнацэнна паснедаць, прыбыць у школы загадзя, не прымаць заспакаяльныя прэпараты. На экзамене трэба сканцэнтравацца на пытаннях, спачатку выканаць простыя заданні, потым вярнуцца да больш складаных. Пры прыступе панікі неабходна крыху адцягнуцца, азірнуцца вакол, сканцэнтраваць увагу на дэталях абстаноўкі ў кабінеце, пра сябе назваць некалькі прадметаў, якія трапіліся на вочы. Пры нармалізацыі стану можна прадоўжыць выкананне заданняў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая