RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У ВНУ пачаўся прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку

З 1 па 5 чэрвеня ў краіне ідзе прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку. З 6 па 13 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць уступныя іспыты. А залічаць рабят ужо да 16-га чысла гэтага месяца. Пра парадак дзеянняў для абітурыентаў аграрнай ВНУ і запатрабаванасць мэтавага навучання расказалі адказныя сакратары прыёмных камісій.
 
У Беларусі сёлета значна пашырана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на ўмовах мэтавага прыёму. Па-першае, хлопцы «падаюцца» і залічваюцца раней за ўсіх. Па-другое, заключыць дамову можна не толькі з арганізацыямі невялікіх населеных пунктаў, але і абласных цэнтраў.
 
- У гэтым годзе ў нас план 497 чалавек, - адзначыў адказны сакратар прыёмнай камісіі Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Сяргей Рубец. - У 2022-ым набор на мэтавае не перавышаў 60 працэнтаў, у гэтым павялічылі да 70, што, вядома, не можа не радаваць. За пару гадзін першага дня прыёму падалі дакументы 22 чалавекі. Дагаворы нясуць ад розных заказчыкаў кадраў - ад гаспадарак, рай- і аблвыканкамаў. Хаця прасочваецца тэндэнцыя: з канкрэтнымі прадпрыемствамі супрацоўнічаюць часцей, бо яны звычайна прапісваюць памер дадатковай стыпендыі. Для тых, хто яшчэ не паспеў сабраць патрэбны пакет папер, нагадваем: для залічэння неабходна прынесці характарыстыку ад установы адукацыі, рэкамендацыю педсавета, тры экзэмпляры мэтавай дамовы, меддаведку і фатаграфіі. Паколькі пакуль у вучняў няма на руках атэстатаў, іх прымем да 15 чэрвеня.
 
Мэтавікам, якія паступаюць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, не трэба будзе здаваць уступныя. А тым, хто ідзе ў аграрную ВНУ, але на іншую спецыяльнасць, неабходна будзе падрыхтавацца і здаць адзін экзамен. У БДСГА, напрыклад, профільныя прадметы - фізіка, матэматыка і грамадазнаўства. Адпаведна, пытанні будуць па гэтых дысцыплінах. Паглядзець іх загадзя можна на сайце Міністэрствы адукацыі.
 
У Віцебскай ордэна «Знак пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны колькасць мэтавых месцаў у параўнанні з мінулым годам павялічылі на 58. Цяпер гэтая лічба складае 387.
 
- Найбольш запатрабаванай некалькі гадоў запар застаецца спецыяльнасць ветмедыцына, - пракаментаваў намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Павел Сальянчук. - На дадзены момант дакументы на яе заявілі 13 чалавек. Абітурыенты не спускаюць усё на самацёк, тэлефануюць і цікавяцца правіламі прыёмнай кампаніі. У цэлым магу сказаць, што мэтавае навучанне эфектыўна. У плюсе застаюцца і навучэнцы, і замоўцы кадраў. У першых - гарантаванае першае месца працы і прыемныя даплаты на працягу ўсяго студэнцтва. А на прадпрыемства прыйдзе гатовы адмысловец, дасведчаны спецыфіку ад А да Я.
 
ЛІЧБА
 
У вышэйшыя навучальныя ўстановы сёлета прымуць больш за 4 тысячы мэтавікоў.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая