Навукова-практычны семінар «Арганізацыя дзейнасці Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» прайшоў 1 чэрвеня ў БДСГА ў Горках. Арганізатары семінара - Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, БДСГА і ТАА «Тэхнапарк «Горкі». Пра гэта паведамляе сайт БДСГА.
На семінары ішла размова аб стварэнні адзінай дзяржаўнай сістэмы абароны аўтарскіх правоў на творы навукі; інфармацыйных рэсурсах і паслугах Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі; адзінай сістэме дзяржаўных навуковай і навукова-тэхнічнай экспертыз; суправаджэнні заявак на выдачу патэнта на вынаходства і г.д.
Пленарнае пасяджэнне навукова-практычнага семінара, якое праходзіла ў вялікай канферэнц-зале, адкрыў дырэктар «Тэхнапарка «Горкі» Дзяніс Міхееў. Ён расказаў, што 27 красавіка гэтага года паміж Тэхнапаркам і Цэнтрам падтрымкі тэхналогій і інавацый было падпісана Пагадненне, у рамках якога і праходзіць гэты семінар.
mogilevnews.by, фота baa.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35
29.08.2025 - 09:28