RU BY EN 中文
Twitter Instagram

III Форум медыйнай супольнасці Беларусі праходзіць у Брэсце

III Форум медыйнай супольнасці Беларусі праходзіць у Брэсце. Яго тэма - кросмедыйная журналістыка: тэхналогія і інструментарый.

У форуме бяруць удзел каля 250 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх, карпаратыўных, рэгіянальных СМІ, сеткавых выданняў, ідэалагічныя работнікі, супрацоўнікі прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, эксперты ў сферы камунікацый.
На парадку дня - абмеркаванне розных аспектаў кросмедыйнай журналістыкі, асаблівасцяў стварэння і адаптацыі кантэнту на розных платформах.

Першы форум медыйнай супольнасці Беларусі прайшоў у 2021 годзе ў Мінску, у мінулым годзе яго прымаў Віцебск.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая