RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ірына Раінчык: прадметнасць і кропкавасць павінны прысутнічаць у кожным рашэнні, якое прымаецца

Семінар-практыкум для галоўных спецыялістаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і членаў Маладзёжнага парламента пры абласным, гарадскіх і раённых Саветах дэпутатаў прайшоў 8-9 чэрвеня ў Магілёве. Удзел у ім прыняла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

Першы дзень быў прысвечаны інфармацыйнай рабоце з насельніцтвам і ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі, асаблівасцям вядзення акаўнтаў у сацыяльных сетках. Перад аўдыторыяй выступілі вопытныя спікеры, затым атрыманыя веды былі замацаваны на практычных занятках. Сёння ўдзельнікі семінара сабраліся ў абласным выканаўчым камітэце. Кіраўнік дэпутацкага корпуса рэгіёну, у першую чаргу, пацікавілася ўражаннямі, меркаваннямі, адказала на пытанні, якія ўзніклі, спынілася на важных аспектах дзейнасці Савета дэпутатаў.

«Падыход да працы павінен быць арыентаваным на асаблівасці асобна ўзятага рэгіёна. Прадметнасць і кропкавасць павінны прысутнічаць у кожным рашэнні, якое прымаецца, - падкрэсліла яна. - Гэта задача дэпутацкага корпуса, усебакова разгледзець пытанне дастасавальна да сваёй тэрыторыі. Таму на вас ляжыць вялікая адказнасць - гэта трэба ўсведамляць і зыходзячы з гэтага дзейнічаць».

Удзельнікамі на працягу двух дзён надавалася ўвага ўдасканаленню ведаў па пытаннях інфармацыйна-тлумачальнай работы, справаводства і юрыдычнай экспертызы, павышэнню ўзроўню базавых ведаў і асваенню новых дзейсных методык работы з грамадскай думкай, практычным аспектам работы і выпрацоўкі навыкаў па асвятленні дзейнасці дэпутацкага корпуса і органаў мясцовага самакіравання. у інфармацыйнай прасторы, пытаннях медыякультуры і медыябяспекі і іншым.

«Мы пастараліся зрабіць семінар максімальна практыкаарыентаваным. Думаю, перспектывы і задачы былі пачутыя.
 
Такі семінар-практыкум быў карысны для ўсіх нас, кожны знайшоў у ім нешта сваё, пашырыў запас ведаў, практычнага вопыту, запазычыў ідэі для далейшага развіцця», - рэзюмавала Ірына Раінчык.

Таксама падчас падвядзення вынікаў сустрэчы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне шэрагу спецыялістаў заслужанымі ўзнагародамі за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці.

Юлія Таранава, фота аўтара

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая