17 чэрвеня на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна адбудзецца адкрыты рэгіянальны фестываль «Сенафэст – 2023». Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
У час фестывалю адбудуцца спаборніцтвы па сенакашэнні. Спаборніцтвы пройдуць у тры этапы: «Касьба на хуткасць», «Ювелірная касьба», «Стагатаванне сена».
Таксама ў праграме фэсту запланаваны выставы фігур з сена і іншых прыродных матэрыялаў; традыцыйнага сенакоснага інвентара і сенакоснай культуры; выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, у тым ліку з сена; майстар-класы па вырабе лялек з сена і саломы, сувеніраў і іншае.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 14:52
19.09.2025 - 13:20
Першы ў Магілёўскай вобласці падатковы клас адкрылі ў Бабруйску
16.09.2025 - 12:34
16.09.2025 - 10:44
Анатоль Ісачанка павіншаваў перадавікоў зялёнага жніва на Клімаўшчыне