Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое адбудзецца 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён).
Так, 8 ліпеня ў дадатак да дзейнага раскладу прызначаны цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа паведамленнем Магілёў - Копысь - Магілёў і Орша - Копысь - Орша, 9 ліпеня - паведамленнем Копысь - Магілёў і Копысь - Орша. Акрамя таго, 8 ліпеня цягнікам міжрэгіянальных ліній бізнес-класа нумар 705 Полацк - Магілёў і нумар 706 Магілёў - Полацк прадугледжаны прыпынак на ст.Копысь.
З улікам дзейнага графіка руху 8 і 9 ліпеня на ст.Копысь будуць спыняцца 28 цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць з Магілёва, Оршы, Віцебска, Гомеля, Полацка і Брэста.
Купіць білеты можна на афіцыйным інтэрнет-сайце БЧ у раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах. Папярэдні продаж білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адкрываецца за 10 сутак да даты адпраўлення.
Больш падрабязныя звесткі аб раскладзе руху цягнікоў, прыпынках і кошце праезду можна атрымаць на афіцыйным сайце БЧ, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 09:55
Фестываль творчасці Саюзнай дзяржавы для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Магілёве 23-26 верасня
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства