Шэсць умельцаў Магілёўшчыны папоўнілі рады сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Імі сталі майстрыха з Асіповіч Каралева Валянціна, якая аднавіла старажытную тэхналогію роспісу яек - пісанку; майстар карункавязання з Магілёва Шаўцова Ірына; майстар мастацкага роспісу па дрэве з Быхава Шаўцова Анастасія; таксама быхаўчанка Кухціна Аляксандра, майстар саломапляцення; майстар вышыўкі і карункавязання са Слаўгарада Самкнулава Ксенія; ганчар з Мсціслава Мартынаў Мікіта.
- Уступленне ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці пацвярджае высокі прафесіяналізм нашых землякоў, арыгінальнасць напрамкаў, у якіх яны працуюць, а значыць - у далейшым будзе садзейнічаць папулярызацыі народных рамёстваў у рэгіёне і за яго межамі, - рада за калег вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнага творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»