RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскім раёне перапахавалі астанкі сямі чырвонаармейцаў

Астанкі сямі байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ля мемарыяла воінам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ў Магілёўскім раёне. Пра гэта распавёў пісьменнік і гісторык, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.

«Сёння ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна прайшла цырымонія перапахавання астанкаў байцоў Чырвонай арміі, якія былі знойдзеныя летась, падчас экспедыцыі «Батальён», - распавёў ён. - Пошукавыя работы праходзілі на месцах баёў батальёна міліцыі пад камандаваннем капітана К.Г.Уладзімірава і вайскоўцаў 394-га стралковага палка 110-й дывізіі. На наш вялікі жаль, усталяваць імёны чырвонаармейцаў не ўдалося».

Цырымонія перапахавання праходзіла ля помніка байцам батальёна міліцыі капітана К.Г.Уладзімірава. «Мы вырашылі праводзіць перапахаванне менавіта сёння, у знакавы для кожнага беларуса Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Месца, дзе праходзіла перапахаванне, - таксама знакавае. І ўсё гэта - наша матывацыя больш працаваць, паднімаць як мага больш байцоў, усталёўваць як мага больш імёнаў. Таму што тысячы чырвонаармейцаў так і засталіся на палях бітваў, а іх родныя да гэтага часу нічога не ведаюць. Для іх вайна яшчэ не скончылася», - падкрэсліў Мікалай Барысенка.

Удзельнікамі цырымоніі перапахавання сталі курсанты Магілёўскага інстытута МУС, пошукавікі і рэканструктары клуба, якія аддалі загінуўшым чырвонаармейцам апошнія воінскія ўшанаванні. У мінулым годзе курсанты міліцэйскай ВНУ дапамагалі пошукавікам праводзіць работы ў вёсцы Гаі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая