Права бясплатнага праезду для школьнікаў у грамадскім транспарце Магілёва працягнута да 3 ліпеня ўключна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Як растлумачылі субяседнікі, такое рашэнне прынята ў сувязі з вялікай колькасцю навучэнцаў, задзейнічаных у падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, размешчаных на тэрыторыі горада Магілёва, прадоўжана права бясплатнага праезду ў перыяд з 1 па 3 ліпеня бягучага года ў гарадскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных зносін.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44