RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Выдатныя жыхары Прыдняпроўскага краю адзначаны ўзнагародамі

Урачыстая цырымонія ўшанавання выдатных жыхароў Прыдняпроўскага краю адбылася 3 ліпеня на плошчы Славы падчас святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №147 ад 19 мая 2023 года за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні на дзяржаўнай грамадзянскай службе медалём «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны:

Давыдзенка Ірына Уладзіміраўна, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнага забеспячэння, работы з органамі мясцовага кіравання і самакіравання галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама;

Давыдавіч Аляксандр Віктаравіч, намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама;

Міхеенка Аляксандра Мікалаеўна, старшыня Касцюковіцкага райвыканкама;

Рышкевіч Жанна Міхайлаўна, старшыня Скрыпліцкага сельскага выканаўчага камітэта Кіраўскага раёна;

Юрашкевіч Святлана Леанідаўна, першы намеснік начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці;

Стэльмашок Алег Уладзіміравіч, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама.

«Выказваю шчырую падзяку за высокую ацэнку маёй службы. Гэтая ўзнагарода вельмі каштоўная для мяне, дзякую ўсім, хто быў са мной на шляху да яе, даў магчымасць праявіць сябе і дасягнуць выніку, - выступіў з словам у адказ Алег Стэльмашок. - Ад усіх узнагароджаных хачу выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці нашаму нацыянальнаму лідэру Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку і запэўніць, што і ў далейшым мы сумленна будзем выконваць свае абавязкі, служыць нашай краіне і людзям. Жадаю працвітання нашай Магілёўшчыне і ўсёй Беларусі».

 

Таксама ў гэты дзень спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2022 года былі ўручаны 10 жыхарам рэгіёна:

Пасько Уладзіміру Іванавічу, дырэктару рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А.Т.Непагодзіна» – за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці работы прадпрыемства;

Сцяненкову Аляксандру Сямёнавічу, старшаму саветніку юстыцыі – за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у фарміраванне прававой культуры, абарону дзяржаўных інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян;

Шылаву Пятру Уладзіміравічу, дырэктару ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1» - за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё сферы адукацыі Магілёўскай вобласці;

Маісеевай Наталлі Леанідаўне, галоўнаму рэжысёру дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» - за значны асабісты ўклад у галіне культуры і мастацтва і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці;

Бас Ірыне Сцяпанаўне, намесніку галоўнага ўрача (па інфекцыйных хваробах) установы аховы здароўя «Магілёўская бальніца № 1» – за высокі прафесіяналізм і шматгадовую добрасумленную працу ў сферы аховы здароўя Магілёўскай вобласці;

Каско Ігару Барысавічу, галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная дзіцячая бальніца» - за высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу ў сферы аховы здароўя Магілёўскай вобласці і актыўную грамадскую дзейнасць;

Івулёву Віктару Міхайлавічу, дырэктару Бялыніцкага унітарнага камунальнага прадпрыемства «Жылкамгас» – за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх паказчыкаў эфектыўнасці работы прадпрыемства;

Галачкіну Сяргею Уладзіміравічу, кіроўцу аўтамабіля камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Аўсянка імя І.І.Мельніка» – за значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці і дасягненне высокіх паказчыкаў у прафесійнай дзейнасці;

Сцепчанку Аляксандру Мікалаевічу, настаўніку фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыі «Забелышынская сярэдняя школа» - за высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў сферы адукацыі Магілёўскай вобласці;

Бяляевай Галіне Мікалаеўне, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» - за актыўную грамадскую дзейнасць па захаванні гістарычнай памяці і значны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі Магілёўскай вобласці.

«Ад усяго сэрца хачу падзякаваць за аказаны высокі гонар быць унесенымі ў Кнігу славы Магілёўшчыны. У гэтай сімвалічнай узнагародзе - ацэнка нашай працы і ў той жа час стымул для далейшага служэння нашаму народу, яшчэ больш актыўнай дзейнасці па прасоўванні задач, якія стаяць перад намі, - падкрэсліла ў сваім выступленні Галіна Бяляева. - Хачу прызнацца, бывае складана, але заўсёды ёсць нехта побач, хто скажа - толькі наперад, вы робіце тое, што трэба нашым людзям: якія сыйшлі, якія жывуць, будучым.

Паважаныя магіляўчане, дзякуй вам за тое, што вы натхняеце, падтрымліваеце, дапамагаеце рэалізоўваць ідэі і праекты. Поспех шмат у чым залежыць ад узаемаразумення, падтрымкі адзін аднаго, ад зацвярджэння ў нашым грамадстве такіх каштоўнасцяў, як дабрыня, міласэрнасць, праца на карысць нашай зямлі, нашай радзімы».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрылавіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая